Заімшэлыя
далоні
Нерухомых
цягнікоу,
Мы з табой
каханню помнік
Пабудуем паміж
слоу.
Як пачуем крокі
кропель
Па запэцканаму
шклу.
Ты хлусціць
дазволіш трохі,
Але я ужо
змаучу.
Застануся паміж
дахау
Толькі літарай
адной.
Разам мы
пабачым жахі,
Не хвалюйся – я
з табой.
Памаучым, нібы
у дарогу.
Зорак ціхі
карагод.
Праз цябе
малюся Богу,
Але, мабыць, ты
– мой бог.
З шафы я
дастану крылы,
Цемна-шэры пыл
на іх,
Гэты мір ужо
пастылы,
Маем свій – для
нас дваіх.
Зноу мароз ад
ззяння сонца,
Крокі у цішыні
мастоу,
Наша рэха
застаецца
Ад маіх
пауночных сноу.
Толькі б нам
трымаць далоні
І паміж радкоу
прайсці
Мы з табой
каханню помнік
Пабудуем. Я і
ты.
|