Приветствую Вас Гость | RSS

ПЛАСТИЛИНОВЫЙ АИСТ  

Вторник, 07-05-2024, 21:45
Главная » Статьи » Пресса

У Магілёве прайшоў паэтычны фестываль “Пластылінавы бусел”.
Удзел узялі 16 паэтаў-пачаткоўцаў з Магілёва, Віцебска, Мінска, Рагачова, Ліды і Барысава. Журы фэсту сёлета склалі паэт і журналіст Эдуард Мядзведскі, рэдактар часопіса “Ідыёт” Вячаслаў Новікаў, выкладчыца літаратуры Аксана Саўчанка і лідэр гурта Mauzer Янка Маузэр. Гаворыць Янка Маузэр: “Чым меншы ўзрост выступоўцаў, тым больш ментарскіх інтанацыяў у вершах. На рок-канцэртах, калі здараецца нейкая лажа, не пляскаюць. А тут пляскаюць у любым выпадку. Могуць спачатку пасмяяцца, праўда. Ці то там публіка больш шчырая, ці тут публіка больш культурная. Некаторым паэтам трэба не хавацца і пісаць пра каханне да свайго ж полу. Проста некаторыя хаваюцца, я заўважыў”.

Фестываль праходзіць 9-ы раз, два разы на год з вясны 2005 г. Збірае маладых паэтаў не толькі з Беларусі, але з Украіны і Расіі. За гэтыя гады фэст набыў вядомасць. Гаворыць арганізатарка Вольга Касабуцкая: “Усё саматугам. Нажаль, у нас няма спонсараў дагэтуль. У прынцыпе, не ў спонсарах справа, галоўнае, каб да нас прыносілі вершы”. Арганізатары плануюць выдаць зборнік “Пластылінавы бусел” і лічаць, што ён будзе запатрабаваны. Зала фэсту была перапоўненая, значыць паэзія запатрабаваная ў наш час, -- лічаць яны.

Юрась Вітальеў, Магілёў




Источник: http://belradio.fm/by/654/news/25269
Категория: Пресса | Добавил: Nerpa (07-11-2008) | Автор: Юрась Вітальеў W
Просмотров: 1216 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: