Тут, браточак, не Гальгота.
Лёс даўно цябе, пачвара,
Душыць, цісьне пыльным ботам.
А яшчэ жывую мару У крыві тваёй гарачай
Ён патопіць справядліва.
Здохнеш - неба не заплача.
Жыў няўмела - здохні крыва.
Спрабаваў жыцьцё дарэмна
Прасьпяваць па ўласных нотах.
Што, няпроста? Цяжка? Дрэнна?
Цісьне маска ідыёта?
(Працягнуць)
Ты ня Езус. За чужое
Думаў, здолееш памерці?
Верны грэх заўжды з табою.
Зь ім цябе й засмажаць чэрці.
Што, баліць табе? Канешне.
З акрываўленага рота
Скінь усьмешку. Зараз грэшна.
Гэта ўсё ж твая Гальгота.