Зялёны чалавечак Проста блукаючы па вуліцах нейкім лютаўскім вечарам і складаючы вершы, забыўшыся на дакоры, я выпадкова сустрэўся позіркамі зь зялёным чалавечкам, што быў расьпяты на звычайным сьвятлафоры. І ня тое, каб вельмі сьпяшаўся я зараз дадому - проста зьяўленьнем сваім ён адкрыў мне дарогу. І зараз быў ён нават больш Хрыстом, чым той, каго прынята лічыць сынам бога... І чамусьці падумалася аб далёкім і цёплым чэрвені, недасягальным, лагодным моры... А вуліца гудзела сабе, бы вялікае чэрава, не заўважаючы мэсію, расьпятага на сьвятлафоры...
|