Мая Беларусь Беларусь! Зноў і зноў за цябе Я ўсё плачу т плачу, Радзіма, Калі чую узгад аб бядзе, Што варожыя сілы зрабілі, Як цябе, маю мілую, родную, Ўсё імкнуліся знішчыць яны, Як зрабіць цябе ймкнулісь свабоднаю І дагэтуль зрабіць не змаглі. Як крычалі і кажуць цяпер яшчэ, Што ты вольная, наша зямля, Але ж ты й па смяротнасці першая, Й дэмакратыі ў цябе нама. Абмярцвелі лясы твае, лугі, І атрутнай зрабілась вада, Твае дзеці зрабіліся глухі, Над табою згусцілася ймга. Смерць, галеча, забойствы, нянавісць, Абыякавасць, лаянка - цьма - Ўсюды можна сустрэці - і не ўцяміць, Што такой незаўжды ж ты была... Беларусь! Абудзісь, зямля мілая! За цябе безупынна малюсь: "Узнімі маю землю з магілы йе, О збавіцель, о Госпад Ісус! Ты прыйдзі, Дух Святы, з памазаннем, Са свабодай Сваёй, з блаславеннем, Узнавіўшы нас Бацькі пазнаннем, Арашы, Позні Дождж, маю землю!" Мая мова Беларуская родная мова! Дар ад Бога вялікі, жывы! Хараство тваё ў дзіўнае слове - Гэта песня зялёнай зямлі. Гэта песня - хвала яе творцу З вуснаў ўсіх беларускіх сыноў! Гэтай песняй страчаем мы сонца, Гэта мова ўсіх мараў і сноў! Гэтай мовай мы свет пазнаём, Гэтай мовай малітвы узносім, Гэтай моваю песні пяём, Гэта мова і думак, і зносін... Над усёй Беларускай зямлёй, Над Радзімай маёй над цудоўнай, Льецца песняй пашаны святой Старажытная ліцвінаў мова! Як жа мову сваю не любіць, Найпрыгожую для беларусаў? Як на іншай, чужой, гаварыць, Адрачыўшысь сваёй без прымусу?
|