Мая Беларусь Прыгожых краін ёсць на свеце нямала, А трэба пачуць i пабачыць адну, Каб сэрца тваё назаўсёды прызнала Прасторы азёр i лясоў даўніну. Краіна такая адзіная ў свеце, У ей безліч чароўных, утульных куткоў. Дзе добра памарыць, падумаць аб мэце, Што кожны абраў сабе з малых гадоў. Тут люды заўседы: i сёння, i ўчора Чуллівыя. Мужныя. I каб маглі, То шчасця пакінулі б целае мора, Каб зараз вайны не было на зямлі. Што ж тэта за дзіва- краіна такая? Яе прыгажосць - бы з вясёлак абрус. Яна для мяне як i маці, святая. А як у нас клічуць яе? Беларусь. Мая Беларусь! Як цябе я кахаю! Краіна мая ты азёр i лясоў! Мая Беларусь! Я табе прысягаю: Куды не пайду - зноў вярнуся дамоў.
|