Жыць на свеце...
І не стаць чартапалохам,
Не адбіцца ад таго,
Што ёсць.
Каб жыццё не стала
Цяжкім стогнам,
Памятаць,
Што ты на свеце ёсць.
І туліцца да цябе
Ў знямозе,
І аб шчасці
Ціхенька шаптацца.
Быць вандроўнікам
На векавой дарозе,
Каб аднойчы да цябе
Вяртацца...
Бачыць, як мяне вітаюць
Клёны,
І бярозы ціха пахіснуцца,
Быццам
Пасылаючы паклоны.
Веснічкі ціхенька адхінуцца...
Ты чакаеш...
Большага не трэба
За любоў, што ў гэтай хаце
Ёсць.
Я люблю цябе, мая матуля!
Свой куток мне, як
Святое штось...
Тое, што забыць ніколі
Нельга:
Ні сям`і шчаслівых
Галасоў,
Ні кавалачак густога неба,
Ні у печцы смажаных
Бліноў...
Я люблю цябе,
Сям`я і воля,
Проста і нястрымана
Люблю.
І бабулі рукі на падоле,
І сваю імклівую зямлю.
|