Твой уздых
Скрозь зімы халодныя й цеплыя весны,
Скрозь думкі журботныя й радасьці слезы.
Прарвецца твой ўздых…
Не апошні й не першы.
Ен будзе заўседы жыць ў маім вершы!
Ен будзе заўседы ў маіх думках,
Ствараць аб жыцьці сьвятыя малюнкі.
Скрозь восень й цемру…
Ўсьмешкі й гора…
Адчуй зноў жыцьця празрыстае мора!
Будзь побач са мной!
Табе абяцаю…
Ніколі цяпер не будже адчаю!
Не будзе турбот й сонца заходаў…
Будзь побач са мной!
Й прыйдзе свабода…
Тым, каго няма
Няма ўжо тых,хто першымі ішлі наперад .
Тых,хто народ уздымаў ад самых каранеў.
Але ў сэрцы засталася вера,
Што побач з намі будзе іх анел.
А колькі засталося думак й пытанняў…
Якія бы яны змаглі яшчэ разьвіць.
І шляхам сваіх вечных разважанняў,
У думкі кожнага свой сьвет ўліць…
Адчувай
Думкі сьветлыя маю ў галаве я сваей,
І праменьчык сонейка ў сэрцы.
Я жадаю,каб думкай,а не крывей,
Адчыняліся ўсіх людзей дзьверцы.
Каб крынічанькай з вуснаў ліліся ракой,
Словы радасьці й пяшчоты.
Каб ў роднай краіне,маей,дарагой,
Не казалі ”вайна” й ”нягоды”.
Незалежная думка-будзе сьвяціць!
Не турбуйся ты,зноў пачакай.
Паглядзі,як з мяне мая думка ляціць!
Й гук сэрца майго адчувай…
Родная Мова
Як люблю цябе,мова родная!
Як жадаю з табой побач быць.
Ты адзіная,ты народная…
Мне ніколі цябе не забыць!
Хай навокал крычаць й лаяцца,
Не пакіну ніколі цябе!
У грудзях мае сэрца сьціскаецца,
Будзеш вечна ў маей галаве!
Осень
Вновь с каждым днем я чувствую, как наступает осень.
Унылая пора из пушкинских стихов.
И некий голос что-то шепчет мне и просит,
Чтоб все мечты я вновь закрыла на засов.
Порывы ностальгии,шумные признанья...
Ах,как же мне приятен их этот вкус и аромат...
И вновь мне не хватает пониманья,
Чтоб всю любовь свою опять вернуть назад.
Как холодно,но все-же так приятно,
Мне ощущать всю свежесть тех осенних вечеров,
Когда вокруг меня опять все не понятно,
И хочется всегда не слышать лишних слов.
О как люблю тебя,пора унынья и печали!
Ты вдохновение для юного глупца!
Ведь он поэтом стал,пока вы все молчали.
Пока из уст из ваших не пришло словца.
Порывы страсти и отверженья ночами,
Терзают беззащитную и так душу мою.
О листья желтые,меня вы выручали!
Так выручьте же снова,пока я на краю...
Добраму чалавеку
Што робіш ты,калі на сэрцы горка?
Камень ў ім й цяжка на душы...
Калі Ты свой куточак родны
Успрымаеш,нібы ен чужы...
Калі з табой не побач сябар,
Усе роўна ўсім,ці есьць ты,ці няма.
Й толькі адзінота...побач...
Градам...прарвецца з неба...
Можа й не дарма?
Чаму ірвешься ты пазнаць усе на сьвеце?
І аб сабе не думаеш зусім?
Й марыш ты,каб кожны на планеце
Меў тое,што жадае сэрцам усім.
Ты кожны дзень дапамагаеш людзям,
Й не чакаеш гэтага ад іх...
Хай добра ў жыцці тваім усе будзе!
Краіна побач й паветра ўздых!
Свабода
Як моцна гучыць гэта слова-СВАБОДА!
Як родна і блізка кожнаму з нас.
Як постаць магутнай сілы народу,
Якая ўсе больш папаўняе запас.
Хай зноў загарыцца полымя праўды!
З душы тваей вырвецца гучны пратэст!
І кожны пакрыўджаны будзе рады..
Пакутам народу прыходзіць канец...
***
Калі знікне мая краіна?
Тады,калі апошні уздых
Паветра роднае адніме,
І птушак спевы страціць слых.
Калі апошняя рука
Пісаць адмовіцца на МОВЕ,
І ўжо збалелая нага
Прайдзецца па сяброўскай доле.
Калі пачнеш таптаць зямлю,
Дзе косці тых,хто ўжо загінуў…
Тады знікне яна ў раз!
Ад сораму..
І ад свайго жа сына...
Так барані жа родны кут!
Каб сонца ззяла ў нябесах,
І каб не ведала пакут,
Твая краіна,людзей лесы.
Будзь, як той рыцар на кані!
Змагайся,пакуль б'ецца сэрца!
Каб зноў пачулась “ ЗА ЦЯБЕ”!
УСЕ ЗРАБЛЮ!
ГАТОЎ ПАМЕРЦІ!
***
Я не ведаю, што такое жыцьце?
А адкуль мне ведаць пра гэта!
Сярод вас усіх “вялікіх” такіх,
Мая постаць ледзь прыкметна.
Усе навокал сябе прадаюць,бы тавар.
Усхваляюць філосафаў,мора.
А бярвенне,што ўзросла ўжо ў вачах,
Не з'яўляецца ў іх думках горам!
Чалавек,што ты ведаеш аб жыцьці?
Толькі тое,што ўсім вакол дрэнна?
Колькі часу ўжо ты на гэтай зямлі?
А жыцьце твае проста дарэмна.....
Я зноў паміраю
Б'е маланка і гром грыміць.
Звар'яцела навокал прырода.
Можа мне трэба дождж палюбіць?
Каб з душы ўся зыйшла нягода...
Вельмі томна і жудасна тут,
Я жадаю свабоды і волі.
Адчуваю,што сэрца мае ўкрадуць...
Не жадаю!
Не жадаю ніколі!
Што рабіць?Падкажы чалавек...
Я тры словы твае чакаю.
Падкажы!І пакіну цябе я на век...
Без цябе я як дождж паміраю...
Я вакно адчыню і пачну размаўляць.
Хай ўсе думаюць,што звар'яцела.
Ртом паветра начное пачну ўдыхаць.
Адчуваю,як страчваю цела.
І лячу,як маланка,ветру ўздагон.
Усе мінулае тут пакідаю.
І ад болю я зноў набіраю разгон...
Усе...
Прабачце...
Я зноў паміраю...
|