* * *
...Іншая мова, асьцярожныя словы,
пяшчотныя дотыкі, петтынг, размова,
уважлівы позірк, нясьмелыя рухі,
нібы чакаюць дазволу - дрыжаць Твае рукі...
а на двары дождж і мы чуем машыны,
але нам напляваць, бо ў пакоі адныя мы...
Ідзе час і нам трэба ісьці...
усё была цудоўна.
пабеглі, "прости".
*+*+*
Адлегласьць… Бязьлітасная з’ява.
Яна не дазваляе: кахаць яскрава,
Кахаць па-сапраўднаму;
Не гутарыць нічога млява
Празь сеціва й па тэлефону запытываць пра справы;
Не сумаваць у слухалку моўчкі,
А абдымаць пяшчотна й бачыць Яе Вочы,
Скуру адчуваць замест кавАлка плястмАсы;
Не ісьці да Яе праз квітковыя касы;
Разьвітвацца не на вечар й не на два;
Страчаць Яе чароўны пах з-за паху цягніка;
Не апранаць вільгОтныя вОчы;
Не ў адзіноцтве па іншаму гораду крочыць…
Адлегласьць – бязьлітасная з'ява,
Нішчыць мары Іншых яе справа.
Але пачуцьці немагчыма
Закрануць ніякім чынам,
Толькі б трэба разабрацца
Што, калі ды як.
Хіба толькі для сЯБЕ?..
* * *
бязладзіца ў Тваем пакоі
й папера на падлозе
стварае атмасфэры ціск -
ня трэ нам іхнія напоі.
праменьчык сонца пазірае
на нас з Табою асьцярожна,
каб не адцягнуць увагі
адзін ад аднаго.
заплюшчы вочы й глядзі
як файна зараз у гэтай клетцы,
у якой мы побач з Табой
й я чую як сэрца Твае б'ецца.
аніхто не замінае
й кожны момант - гэта шчасьце.
а самае галоўнае -
мы забываем аб часе.
я вельмі пільна сачу
за рухам вачэй-нябёсаў
спадзяюся там я патану.
калі не - прашу ў лёсу
пакінуць назаўжды
мяне побач зь імі,
каб заўсёды мець магчымасьць
разьвітацца з Радзімай.
толькі будзь са мною разам
прашу, Ты толькі не сыходзь.
калі раптам не будзе побач
хаця б у снах да мяне прыходзь.
патрэбна мне
нібы паветра
Ты і толькі Ты.
* * *
Імітацыцыя адукацыі
Й адсутнасьць трансфармацыі -
Цудоўны шлях да дэградацыі
Мясцовае псэўданацыі.
Пакаленьне, з тварамі аленяў
Коўзае на каленях.
Мэтанакіраванае атупленьне
Зьнішчае ўсе памкненьні.
Думкі па-за стандартам
Застаюцца толькі з фартам.
Твае стаўленьне з жартам
Можа скончыцца інфарктам
У пакаленьня за саракоўнік,
Бо мабыць раптам спадар палкоўнік
Наведаецца да памяркоўных -
бяз сьветлае будучыні, пасьлядоўна.
ідэі новыя й клёвыя
дарэмныя й бязплённыя.
вось такія вось вясёлыя
рэаліі жыцьцёвыя.
* * *
я буду балёнікам,
Ты будзь маім ветрам.
мы разам залежым у
незалежным паветры.
мы побач, мы ўдзьвох.
гэта сапраўднае шчасьце.
Ты - адзіны мой Бог,
майго сэрца багацьце.
Ты і я... а вакол Цішыня.
гэта Мара мая.
мая і Твая...
* * *
я застануся адзін
пасярод чалавечых ільдзін.
дацягнуся да зор
непатрэбных нікому.
нецярплівая глеба -
мая лесьвіца ў неба
наканаваная лёсам,
але я буду попелам...
...я буду вольны.
* * *
(К)
Мая любоў, мая Краіна.
Як цяжка нам з табою жыць.
Бо, ты, як шкло, цябе я легка
Пустэччу спраў магу разбіць.
(В)
бо Ты, як я, жадаеш волі,
жадаеш праўды да сябе,
Твае сыны, дзеля Цябе,
не сьпецыяльна, а паволі,
ні кроплі не шкадуючы сябе,
змагаюцца за волю, праўду,
за НЕЗАЛЕЖНАСЬЦЬ для Цябе!
што словам, думкай, вершам, творам,
што стужкай на сваёй руцэ,
Ён будзе волю Беларусі
абараняць у галаве.
няхай зьнішчаюць, паляць, стрэляць,
ня згіне наш Народ буйны!
мацней за шкло, нават жалеза,
наш дух застанецца жывы!
Жывы наш Дух і Беларусь!
і не разбіць нас аніколі!
...і з гэтай думкай я малюсь,
за Змагароў і Беларусь...
|