Сонцапад Сёньня па тэлеэтэры Абяцалі дождж і град, Выпаўзаю я з кватэры, А навокал - сонцапад! Пад праменьнем два бамжы Ў сьмецьці калупаюцца, Нібы тыя мурашы, Потам абліваюцца. Коціць маладая матка У калясцы немаўля, Дзіцё пляскае у ладкі І кайфуе ад сьвятла. Цераз лужы веснавыя Бабка ледзь кульгае І тры касмачкі сівыя Сонцу выстаўляе. На шпацыр выходзіць мурка, На катоў палюе, І праменьне яе скурку Золатам фарбуе. Вось стаіць міліцыянт, Ён зашыты ў "хакі" - Гэты колер сонцапад Не праб'е ніякі... На БТ ля мапы цётка Абяцае град, А я ведаю усё-ткі: Будзе СОНЦАПАД!!!
|